На Цэнтральнай плошчы Оршы адчыніліся дзве крамы, абедзве па суседстве ў доме №28 па вуліцы Карла Маркса. Раней тут знаходзілася крама "Фабби", а яшчэ раней прадуктовая крама. Цяпер тут знайшлося месца для салона кухоннай тэхнікі "Гефест" і крамы па продажы гарэлкі "Крышталь". Салон кухоннай тэхнікі ў будныя дні працуе з 10.00 да 18.00. Па выходных у "Гефест" можна зайсці з 10.00 да 16.00.
Крама "Крышталь" па продажы гарэлкі нават зрабіла падвальнае памяшканне, чаго раней на вуліцы не было - гэта першае падвальнае памяшканне на Цэнтральнай плошчы Оршы. Фірмовая крама вядомага завода па продажы гарэлкі працуе без выходных, штодня яна пачынае працу а 9.00, а завяршаецца працоўны дзень а 21.00.