Аптэка № 318 адкрылася побач з Цэнтральнай плошчай, літаральна ў трох кроках ад папулярнага банкамата "Беларусбанка". Знаходзіцца аптэка па адрасе вуліца Леніна, дом 27. Такім чынам, працягваецца тэндэнцыя выкупу рознымі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі камерцыйнымі арганізацыямі памяшканняў на першым паверсе дамоў у цэнтры Оршы. Большасць дамоў, нават двухпавярховых, ужо маюць у сабе якую-небудзь установу, краму, цырульню, салон.
Цэнтральную плошчу ў апошнія месяцы кранулі вялікія змены. Новыя крамы па продажы панчошных вырабаў, мэблі, гарэлкі, кухоннай тэхнікі.
Новая аптэка непасрэдна не знаходзіцца на Цэнтральнай плошчы горада, але прылягае да яе. Працуе аптэка № 318 штодня без выходных, з 8.30 да 19.30.
Яшчэ адна аптэка адкрылася ў колішнім гандлёвым цэнтры "Мір" у раёне Задняпроўе, дзе цяпер знаходзіцца "Еўраопт" і некалькі іншых крамаў.