06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Жах на Аршыцы

17.03.2016 12:56

4250 праглядаў, 17 каментароў

Адліга раскрыла непрыемную таямніцу на рацэ Аршыцы.

Надыход цёплага надвор'я, таянне снегу і лёду на рацэ Аршыцы раскрылі несамавітую праўду пра некаторых жыхароў нашага горада. Снег і лёд пачалі таяць, плынь павялічылася, і ў раёне невялікага чырвонага масточка, дзе ў бок млына адыходзіць канал, сабралася шмат смецця. Гэта і пластыкавыя бутэлькі, і абломкі дошак, і цэлафанавыя пакеты. Адным словам, людзі, якія адпачываюць у раёне ракі, не абцяжарваюць сябе паходам да сметніцы, якіх шмат у цэнтры горада, у тым ліку і ўздоўж набярэжнай Аршыцы. У выніку ў самым цэнтры Оршы, на Замчышчы, Аршыца выглядае жахліва.

Пакуль асобныя ініцыятыўныя людзі добраахвотна прыбіраюць смецце ў лесапарках, на рэчках, у іншых месцах горада, знаходзяцца і тыя, хто не мае элементарнай культуры і працягвае засмечваць прыроду. Любая выкінутая рэч у выніку прыводзіць да такой жахлівай карціны, якую цяпер назіраюць аршанцы ў раёне Замчышча. Куды лягчэй разважаць пра тое, якая недасканалая родная Орша і тут жа шкодзіць сабе ж.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Жах на Аршыцы

Адліга раскрыла непрыемную таямніцу на рацэ Аршыцы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение