Пра гэта паведамляе дзяржаўная інфармацыйная агенцыя БелТА са спасылкай на Талачынскі выканкам. Сёння пад новае прадпрыемства выдзелена 44 гектара на якім размесцяцца некалькі свінарнікаў, зернасушыльны комплекс, камбікормавы цэх, кацельная ды інш. На выдзеленай тэрыторыі ўжо пачаліся будаўнічыя работы, якія плануецца скончыць меьнш чым праз паўтары гады. Асаблівасцю прадпрыемства ў тым, што тут будуць выкарыстаны дацкія тэхналогіі вытворчасці і генетычны матэр'ял. А вырошчваць тут стануць беконную свініну.
З'явіцца прадпрыемства каля мястэчка Усвіж-Бук. У 60-я гады населены пункт быў пабудаваны для здабычы торфа. А калі блізкі да мястэчка торф скончыўся - пачаліся праблемы. Дабываць торф на большай адлегласці стала дорага, попыт на прадукцыю скараціўся, пачаліся звальненні. За апошнія 10 год з мястэчка з-за адсутнасці працы з'ехала каля 200 чалавек. Сёння прадпрыемства пастаўляе торф для ТЭЦ у Барань і Талачын, што з'яўляецца не вялікай дапамогай Усвіж-Буку. Таму стварэнне новага прадпрыемства можа вырашыць пытанне безпрацоўя ў населеным пункце.