У залі гульнявых відаў спорту, якая знаходзіцца ў раёне Рэмзавод за медычнай вучэльняй, 29 снежня пройдзе навагодні турнір па міні-футболе. Удзел у ім прымуць гульцы футбольнага клуба "Орша", юныя выхаванцы аршанскага футбола, ветэраны гульні №1 Оршы і Барані, а таксама фанаты "Оршы".
Пачнецца турнір а 13-й гадзіне і будзе доўжыцца да 15-й.