Толькі праз тыдзень міліцыя афіцыйна падцвердзіла факт аварыі, у якой супрацоўнік ДАІ збіў школьніцу. Паводле афіцыйнай заявы, якая з'явілася на сайце УУС, здарэнне адбылося вечарам - а 20-50 14 сакавіка. Дзяўчынка - вучаніца 8-класа - пераходзіла вуліцу Міра на нерэгуляваным пешаходным светлафоры і была збіта выпіўшым інспектарам ДПС ДАІ. Дзяўчынцы была аказана медычная дапамога і яе жыцюю нічога не пагражае. А справай заняўся аршанскі следчы камітэт.
У міліцэйскай заяве гаворыцца, кіраніцтва УУС гатова аказаць дапамогу сям'і дзяўчынкі, а віноўнік ДТЗ будзе звольнены з міліцыі без права аднаўлення.