Міліцэйская зводка паведамляе пра чарговы крадзёж з адной з піларамаў у Талачынскім раёне. Чарговы - таму што на мінулым тыдні зводка паведамляла пра яшчэ адзін крадзёж на адной з піларамаў Талачынскага раёна. Тады з піларамы тры чалавекі скралі станок. Асаблівасць новага крадзяжа ў тым, што сам крадзёж быў здзейснены яшчэ ў верасні мінулага года, а ў міліцыю гаспадар прыватнай піларамы звярнуўся 18 сакавіка. Як выявілася, невядомы прабраўся у памяшканне праз незакрытае гарышча і скраў шліфавальную машынку. Падазраваемы - раней судзімы мужчына 1994 года нараджэння.
У Оршы, паводле зводак, быў абкрадзены аўтамабіль. Невядомы ў перыяд з вечара 19 сакавіка па раніцу 20-га падабраў ключ да аўтамабіля бізнэсмэна і скраў адтуль электраінструмант і камплектуючыя да іх. Страты ацэнены ў 19,3 мільёны рублёў.