Прадстаўнік Оршы ў Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лізе "Сяргееў В" перамог у чэмпіянаце горада па баскетболе. Транспартнікі набралі 18 балаў. Іх поспех не выглядае дзіўным, бо клуб мае пастаянную практыку трэніровак і гульняў.
Срэбраныя медалі чэмпіянату Оршы заваявала каманда "Дынама", складзеная з прадстаўнікоў аддзелу ўнутраных спраў - 16 пунктаў.
Бронзавыя медалі дасталіся камандзе "Газпром трансгаз Беларусь", яна набрала 16 пунктаў.
Наступныя месцы размеркаваліся так: 4. Ільнокамбінат. 5. СДзЮШАР №2. 6. Барань. 7. Мясакамбінат. 8. АГМЭК. 9. Оршагаз. 10. Ліцэй лёгкай прамысловасці.