15:00

-1

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-2

6 м/с

1003 гПа

03:00

-2

6 м/с

1002 гПа

Беларусь, Здарэнні

Пагоня за браканьерамі

23.03.2016 13:58

2955 праглядаў, 0 каментароў

Вялікай пагоняй скончылася не легальнае паляванне ў суседнім Горацкім раёне

Пагоня пачалася каля вёскі Чэпеленка Горацкага раёну. Супрацоўнікі Мсціслаўскай міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і рассліннага свету здалёк пабачылі падазроы аўтамабіль. Акрамя таго што аўтамабіль асвятляў сабе дарогу фарамі, ахоўнікі прыроды заўважылі яшчэ адну крыніцу святла, падобную на характэрную лямпу, якой браканьеры асвятляюць сабе прастору ў пошуках дзічыны.

Інспектары схаваліся, каб падпусціць аўтамабіль магчымых парушальнікаў бліжэй і мелі рацыю. У аўтамабілі знаходзілася трое мужчынаў і паляўнічы сабака, пад нагамі аднаго з мужчынаў ляжаў чахол ад паляўнічай стрэльбы. Размаўляць патэнцыйныя парушальнікі таксама не вельмі хацелі, дакуманты не паказвалі, агляд аўтамабіля правесці не дазволілі. Калі інспектары змаглі вымусіць мужчынаў выйсці з машыны, то пад дыванком аднаго з сядзенняў яны пабачылі стрэльбу. Пры гэтым, ні ў кога з затрыманых не было ні дакумантаў на зброю, ні дазволу на паляванне. Зразумеўшы сур'ёзнасць свайго становішча, двое з парушальнікаў селі ў машыну, і, кінуўшы, трэцяга з'ехалі.

Па дарозе з аўтамабіля вылецелі стрэльба, чатыры патрона і лямпа-фара. Да пагоні было падключана ДАІ, а паляўнічыя-нелегалы скіраваліся да трасы Орша-Магілёў і былі затрыманы праз 45 кіламетраў пагоні. Рэчы якія парушальнікі выкідалі з вокнаў машыны сабраныя і далучаны да справы. Таксама ў аўтамабіле былі знойдзены: паляўнічы сцізорык, сякеру, рэчавы мяшок, чахол ад стрэльбы. Сама стрэльба аказалася не зарэгістраванай. На парушальнікаў заведзена крымінальная справа за незаконнае паляванне і непадпарадкаванне службовым асобам.

Па інфармацыі дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пагоня за браканьерамі

Вялікай пагоняй скончылася не легальнае паляванне ў суседнім Горацкім раёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение