12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Здарэнні

4 гады абмежавання волі за ўдар нажом

28.03.2016 18:42

2779 праглядаў, 4 каментара

Мужчына, які ў снежні парэзаў міліцыянта нажом, атрымаў прысуд - 4 гады абмежавання волі.

У той снежаньскі дзень 2015 года 36-гадовы работнік камунальнай гаспадаркі зайшоў да сябра выпіць алкаголю і пасядзець. Нягледзячы на тое, што ў яго ёсць трое малалетніх дзяцей, мужчына затрымаўся ў сябра за спажываннем спіртных напояў. Затым таварыш праводзіў яго на прыпынак "Лядовы палац". Нечакана 36-гадовы мужчына стаў раздаваць кухталі ўсім - дзвюм цяжарным жанчынам, якія стаялі на прыпынку, і хлопцу, які стаў іх абараняць. У адной з ахвяраў ён выбіў з рук мабільны тэлефон, каб тая не здолела патэлефанаваць у міліцыю. А адыходзячы з прыпынку, дэбашыр дастаў нож і нанёс раненні сабаку. Гаспадыня пса і выклікала міліцыю. Але, баронячыся ад міліцыянтаў, тым жа самым складным нажом злачынца парэзаў аднаму з іх шчаку.

На судзе ён моцна раскаяўся ва ўчыненым і прасіў прабачэння ва ўсіх. Ахвяры даравалі яму, а суд вынес свой вырак. Бліжэйшы час мужчына правядзе ва ўстанове адкрытага тыпу. 4 гады абмежавання волі - пакаранне за "хуліганства" і "супраціў супрацоўніку міліцыі пры выкананні тым працоўных абавязкаў".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 4 гады абмежавання волі за ўдар нажом

Мужчына, які ў снежні парэзаў міліцыянта нажом, атрымаў прысуд - 4 гады абмежавання волі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение