У самым цэнтры Оршы прыкладна каля 23:50 у ноч з 30 на 31 сакавіка адбылася аварыя з удзелам двух аўтамабіляў. Дзве машыны маркі "Мазда" сутыкнуліся на самым скрыжаванні. Дарожна-транспартнае здарэнне ўтварылася ад таго, што адзін з кіроўцаў не ўлічыў прыярытэт галоўнай дарогі, якой у дадзеным выпадку з'яўляецца вуліца Леніна. У момант праезду скрыжавання іншых машын паблізу не было, што дазволіла пазбегнуць большай колькасці ўцягнутых у справу кіроўцаў.
На месцы працавала брыгада Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі, разбіральніцтвы цягнуліся амаль да 1:00. У аднаго з аўтамабіляў крыху пашкоджаны бок, у другога аўта, якое паварочвала з Камсамольскай з боку рынку, раструшчана пярэдняя частка. Машыны хуткай дапамогі на месцы здарэння адсутнічалі, чалавечых ахвяр няма.