Белстат апублікаваў дадзеныя па колькасці насельніцтва ў гарадах і мястэчках краіны. Як паказала статыстыка, Дуброўна і Сянно - адны з самых маленькіх гарадоў Беларусі. Самым маленькім горадам па ранейшаму застаецца Дзісна з 1537 чалавек насельніцтва. Потым ідуць Косава, Тураў, Высокае Брэсцкай вобласці, Давыд-Гарадок, Мядзел, Докшыцы і на сёмым месцы з канца Дуброўна з 7224 чалавекамі, адразу за ім Сянно з 7385. Замыкае дзясятку самых маленькіх Клічаў. Дарэчы, ва ўсіх названых гарадах насельніцтва працягвае змяньшацца за выкл.чэннем Турава, Докшыцаў і Клічава. Прычым, найбольш яно зменьшылася ў Сянно, Дуброўна і Давыд-Гарадку.
Орша па гэтых дадзеных усё яшчэ адзін з буйнешых гарадоў краіны, хаця ў дзесятку самых буйных і не патрапіў. На сёняшні дзень пражываюць у нас 116552 чалавекі. У суседніх Горках пражывае 33830, уключаючы студэнтаў. Шклоў мае 16425 чалавек. З нераённых цэнтраў Аршанскага і суседніх раёнаў самы вялікі горад - Барань - 11343. Астатнія населеныя пункты, якія не лічацца вёскамі да 10.000 не дацягваюць. Самы малы населены пункт з іх - Копысь - 850 чалавек.
Арэхаўск мае 2402 чалавекі, Балбасава 3529, Багушэўск - 2598, Талачын - 9761, Коханава - 4231. Мястэка Круглае - 7630.
Былыя мястэчкі Асінторф (Дубровенскі раён) і Леніна (Горацкі раён) даўно лічацца вёскамі.