Як ужо здагадаліся некаторыя чытачы нашага сайту, інфармацыя пра прыезд на Ільнокамбінат афрыканцаў з Самалі і пабудову адмыслова для іх дамоў у новым раёне Ярашэвічы — першакрасавіцкі жарт ад нашага сайту. Насамрэч ніякія бежанцы працаваць на Ільнокамбінат не будуць і для іх не будуць будаваць ніякіх дамоў.
Ну а тых шаноўных чытачоў, хто паверыў у гэта, мы сардэчна віншуем з 1 красавіка і жадаем ім усяго найлепшага! Як і тым, хто "раскусіў" наш падман! Каментары, якія аразу паведамлялі пра 1 красавіка, мадэратары адмыслова не прапускалі, каб захаваць інтрыгу. Выбачаемся!
Рэдакцыя orsha.eu на гэты раз пажартавала, але іншыя матэрыялы нашага сайту нясуць для вас праўду аб тым, што адбываецца ў нашым горадзе, раёне і краіне!