Затрыманне кантрабанды адбылося яшчэ 31 сакавіка, але падрабязнасці СМІ паведамілі толькі тры дні. 32 фуры па дакумантах павінны былі даставіць садавіну і гародніну ў Оршу, але затрымалі іх на трасе Віцебск - Смаленск, калі яны калонай набліжаліся да мяжы з Расіяй. У Оршы такі тавар быў бы ўспрыняты з радасцю, але на тэрыторыю Расіі тавар не мог патрапіць з-за санкцыяў - ён забаронены да ўвозе ў РФ. Патлумачыць як фуры, якія мусілі ехаць у Оршу, аказаліся ў Лёзненскім раёне, кіроўцы не змаглі. Пасля асноўнага затрымання, яшчэ 15 фураў былі затрыманыя на стаянках уздоўж той жа трасы. Да гэтае пары дакладны кошт тавару не ацэнены.
Фота прэс-службы УУС