Моладзевая грамадская арганізацыя "Звяз" распачала ў Оршы новую гульню. Гульня клад вельмі простая па ўмовах - па фотаздымках і падказцы трэба знайсці адмысловы код, які трэба даслаць арганізатарам. У аршанскім варыянце гэта выглядала так: на працягу тыдня любы ўдзельнік суполкі "Звяз Орша" ў сацыяльнай сетцы "Укантакце" мог заявіць пра свой удзел у конкурсе (удзельнічаюць толькі тыя хто загадзя зарэгістраваўся), зрабіўшы перапост адмысловага запісу. У суботу 2 красавіка а 12-00 ў суполцы з'явілася два фотаздымкі месца, дзе быў размешчаны код - з гэтага моманту быў распачаты старт гульні.
Дзве маладыя маці, зарэгістраваўшыся ў суполцы Звяза і зрабіўшы патрэбны перапост, вырашылі ў суботу да 12-00 прагуляць сваіх дзяцей у вазках на вуліцы, ведаючы, што а 12-00 з'явяцца патрэбныя фотаздымкі. Роўна а 12-00 фотаздымкі і падказка " Секретный ключ для получения приза находится на одной из улиц Орши. Эта улица названа в честь первого игумена Кутеинского монастыря, который известен еще и тем, что писал предисловия к книгам, которые издавались Кутеинской типографией в 17 веке" з'явіліся ў суполцы Звяза. Дзве маладыя маці тут жа зразумелі, дзе знаходзіцца гэтая вуліца, і тут жа кінуліся да таго месца. Ад крамы Алмі ў 1-ым мікрараёне да вуліцы Труцэвіча дзяўчыны паспелі дабегчы разам з вазкамі крыху большчым за 20 хвілін. У 12-27 у суполцы ўжо стаяў код-правільны адказ. Дзяўчыны атрымалі прыз - 15 шакаладак.
Арганізацыя "Звяз" адмыслова першы конкурс "Скарб" правяла даволі простым, у будучым заданні будуць больш складаныя і больш скіраваныя ў краязнаўства. Наступная гульня пройдзе 16-га красавіка. Калі вы таксама хочаце прыняць удзел у пошуку скарба, то далучайцеся да суполкі "Звяз Орша".
На фота: прыз пераможцаў
На фота: месца дзе быў схаваны код
На фота: пераможцы
На відэа: пераожцы конкурса пра свой удзел.