Адбыліся новыя матчы рэгулярнага першынства Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. "Сяргееў В" у матчы з "Фондам", які адбыўся ў спартовым комплексе "Лакаматыў", правёў ударна толькі апошнюю чацвертую чвэрць, калі перамог 21:13. Але ў цэлым матч быў няўдалым для гаспадароў. Параза 70:88 (16-25, 13-19, 20-31, 21-13), самым выніковым у саставе "Сяргеева" стаў Анатоль Свірыдаў, які набраў 20 пунктаў.
"Сонейка" на паркеце віцебскага ВЦСК сустракалася з канкурэнтам па табліцы, камандай "BlackTop" і перамагло больш упэўнена, чым гэтага можна было чакаць 84:51 (21-10, 17-12, 29-17, 17-12).