У верасні сайт orsha.eu паведамляў пра тое, што крама нехарчовых тавараў будзе збудаваная, паводле плану, да лістапада 2016 года. Відаць па ўсім, план сапраўды будзе выкананы. На месцы старых знесеных будынкаў каля СШ № 20 вырас белы будынак у два паверхі. Ужо робяцца кроквы, прыкладна праз месяц на будынку ўжо з'явіцца дах.
З невялікага шэрагу аднапавярховых дамоў на краі кар'ера, быў незакрануты толькі адзін, дзе цяпер размяшчаюцца рытуальныя паслугі.