Міжнародная акцыя Let's do it, якая ў беларускім варыянце называецца "Зробім!" першы раз прайшла ў 2008 годзе ў Эстоніі і тут жа была перанята іншымі краінамі. Ужо ў 2012 годзе да акццыі далучылася больш за 80 краінаў і сотні тысяч людзей. Але далучаюцца да акцыі не ўлады, а грамадскія ініцыятывы і людзі. Так, у Славеніі ў 2010 годзе на акцыю прыйшло 246.000 грамадзян, У Літве ў 2009 - 110.000.
Сутнасць акцыі ў тым, што людзі збіраюцца ў загадзя вызначаных месцах і самастойна прыбіраюць смецце. У Оршы да акцыі далучыліся некалькі грамадскіх ініцыятываў, якія заклікаюць жыхароў Оршы выйсці на прыборку 9 красавіка (субота) а 10-00. Месца збора - крама Еўраопт па вуліцы Сямёнава. Валанцёры плануюць вычысціць ад смецця бліжэйшы лесапарк. А ў наступныя выходныя падобная акцыя пройдзе і ў раёне Заходняй.