Лядовая арэна Оршы паступова пачынае запрашаць гасцей. Як паведамляў наш сайт, пакуль далёк не ўсе вакансіі персаналу занятыя, не ўсе функцыі лядовага палаца выкарыстоўваюцца. Але некаторыя паслугі ўжо працуюць. Наколькі паспяхова, можна будзе вызначыць праз некаторы час, калі ўсе гараджане будуць у курсе новага.
Кошт 1 гадзіны катання на лёдзе - 25 тысяч рублёў, арэнда канькоў каштуе 15 тысяч таксама на 1 гадзіну. А вось гадзіна заняткаў у трэнажорнай залі па кошце перавышае ўсе аналагі ў Оршы і нават у некаторых суседніх гарадах — 45 тысяч рублёў.