Тэлефонная сувязь, Інтэрнэт і ZALA ў дамах адсутнічалі, не працавала ахоўная сігналізацыя. Прычынай усяму - нейкія працы на сетках Белтэлекама, звязаныя з ліквідацыяй ранейшай АТС і пераключэннем абанентаў на новую.
Зразумела, што працы - рэч неабходная. Але ж можна было загадзя папярэдзіць жыхароў пра гэтыя праблемы. А нічога падобнага зроблена не было. Сувязісты адмахваюцца, маўляў яны далі аб'яву на Аршанскі тэлеканал "Скіф" і лічаць гэта дастатковым. Але колькі адсоткаў людзей глядзіць той тэлеканал, асабліва ў прыватным сектары, дзе няма кабельных сетак, а ў эфіры гэты канал не транслюецца ?! Жывем-то ўжо ў 21 стагоддзі. Толькі годна ставіцца да людзейі некаторыя службы так і не навучыліся.