Хакей у закрытых памяшканнях ці, як яго яшчэ называць, індорхакей — зімовая разнавіднасць хакею на траве. Жаночая каманда "Тэмп" з Оршы прымае ўдзел у чэмпіянаце Беларусі па індорхакею.
У Баранавічах адбыўся першы тур спаборніцтваў. "Тэмп" пакул выступае не самым лепшым чынам. У каманды толькі 3 пункты пасля 4-х праведзеных гульняў, яна на 7-м месцы ў турнірнай табліцы сярод 9 каманд. У лідэрах - гарадзенскі "Рытм-Азот", у клуба 9 балаў за 3 матчы. З такім жа вынікам далей у табліцы ідзе ХК "Мінск".