Прадстаўніца лёгкай атлетыкі ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі Аліна Талай увайшла ў чысло найлепшых спартоўцаў нашай краіны за 2013 год. У апытанні БелаПАН аршанка падзяліла 8-е месца з Кацярынай Карстэн з веславання.
А вось у галасаванні газеты "Прессбол" Талай стала 6-й. Вышэй былі толькі тэнісістка Вікторыя Азаранка, біятланістка Дар'я Домрачава, плаўчыха Аляксандра Герасіменя, гімнастка Меліта Станюта і баскетбалістка Анастасія Верамеенка.
Жадаем Аліне выдатных вынікаў у новым сезоне!