Актыўныя прыхільнікі футбольнага клуба "Орша", па-іншаму, фанаты на сваёй старонцы ў "Жывым часопісе" распавялі пра сваю паездку ў пасёлак Кастрычніцкі, у якім "Орша" гуляла гасцявы матч супраць "Смалявічаў" (пра матч / фота+відэа / пасляматчавыя каментары). Падтрымаць "Оршу" на выправе адправіліся 7 чалавек. Як адзначаюць фанаты ў сваім аповедзе пра падзеі, ім удалося перакрычаць 30 прыхільнікаў "Смалявічаў". Адметна, што "Оршу" падтрымлівалі пераважна дарослыя фанаты, якія ездзяць за клубам некалькі сезонаў. Аповяд пачынаецца так:
Праведзеная перад выправай мабілізацыя дала свой плён – на выправу ў пасёлак Кастрычніцкі, дзе пакуль гуляюць “Смалявічы”, адправілася пара юных, але ўжо вопытных аршанцаў і дэсант “старыкоў”, якія заўсёды маладыя душой. У выніку гасцявы сектар колькасцю ў 7 чалавек, сапраўдных аршанскіх ультрас. Дарога ў Смалявіцкі раён праходзіць за размовамі, мы задаволеныя, што праца нарэшце засталася ва ўчорашнім дні, а наперадзе футбол з удзелам любімага клуба!...
Цалкам расповяд фанатаў "Оршы" пра гасцявы матч можна прачытаць у іхным артыкуле "Як 7 аршанскіх перакрычалі 30 смалявіцкіх".