На стадыёне "Лакаматыў" зменены выгляд уваходнай брамы. На фота № 1 - стары выгляд, на фотаздымках №№ 2 і 3 - новы выгляд. Як бачна, з верхняй часткі брамы прыбраная сетка і аўтэнтычная эмблема з чыгуначнай літарай "Л". Цяпер перад надпісам "Лакаматыў" з'явіўся лагатып "Беларускай чыгункі", пад ведамствам якой і знаходзіцца аршанскі стадыён.
Стадыён "Лакаматыў" быў пабудаваны яшчэ ў 1936 годзе, ён значна старэйшы за Цэнтральны гарадскі стадыён, які быў узведзены толькі ў 1954-м.