У Віцебску адбыўся ІІІ Суперкубак Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Оршу прадстаўляў адзін з мацнейшых клубаў дадзенай лігі – “Сяргееў В”. На жаль, усе тры матчы турніру, які складаўся з шасці каманд, “чорныя” прайгралі. У першай гульні прайгралі віцебскаму “БЛ Груп”, з якім ішла зацятая барацьба цэлы сезон — 91:101. У другім матчы супернікамі аршанцаў быў клуб з расейскага Санкт-Пецярбургу BADAss. Беларускі клуб прайграў 73:87.
Заставаўся матч за 5-ю пазіцыю. У ім “Сяргееў В” сустракаўся з віцебскім клубам КУБ і саступіў яму 64:80.
Перамогу ў турніры ўзяў клуб СПБ з Санкт-Пецярбургу.