Аляксандр Саўчанкаў паходзіў з Расеі, ён яшчэ студэнтам перабраўся ў Беларусь, а ў 1977 годзе стаў футбалістам аршанскага “Старта”. З таго часу Аляксандр Паўлавіч быў звязаны з беларускім футболам. Асабіста ведаў колішняга галоўнага трэнера зборнай Беларусі Георгія Кандрацьева, з якім вучыўся і гуляў у футбол за ўніверсітэцкую каманду ў Віцебску. У 1994 годзе Аляксандр Саўчанкаў стаў трэнерам аршанскага “Легмаша”. Пасля выхаду з 2-й лігі ў 1-ю, трэнер сышоў з клуба, аднак да апошніх дзён цікавіўся ўсімі падзеямі яго жыцця. На жаль, хвароба заўсёды прыходзіць неспадзявана. Аляксандр Саўчанкаў памёр 20-га траўня, у снежні яму споўнілася б 62 гады…
Рэдакцыя сайту orsha.eu шчыра спачувае родным і блізкім Аляксандра Паўлавіча.