06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-0

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Орша, Спорт

І з "Тарпеда" таксама нічыя

23.05.2016 11:04

2938 праглядаў, 0 каментароў

"Орша" згуляла ў 4-ю нічыю запар. На гэты раз з менскім "Тарпеда".

Перад гульнёй фаварытам матчу збольшага прызнавалі "Оршу", пагатоў яна гуляла ў сябе дома. Суткі дагэтуль і ў дзень самога матчу на Оршу абрынуўся цыклон, дождж ліў бясконца. Гэта паўплывала на саму гульню. Але не сказаць, што ў адмоўным сэнсе. Атакі аршанцаў на першых хвілінах прынеслі плён - адносна хуткім мячом вызначыўся капітан "ільняных" Дзмітрый Вусачоў, які паразіў браму гасцей ударам галавы. Аднак у планах "Тарпеда" было перамагчы "Оршу", каманды ў незалежнай Беларусі сустракаліся двойчы і абодва разы перамогу святкавалі сталічныя гульцы. Але да перапынку першая за 22 гады гульня ішла паводле плану "Оршы", 1:0, каманды сышлі ў распранальні.

А вось у другім тайме "Оршу" нібыта падмянілі, на 51-й Аляксей Тхагалегаў згуляў на апярэджанне галавой, і аршанцы не знайшлі што супрацьпаставіць тарпедаўскаму абаронцу. А на 59-й хвіліне адзіны гол у матчы забіў не абаронца, а нападнік. Фёдару Сапону гаспадары дазволілі і высока скокнуць, і трапна прабіць, мяч ад штангі заляцеў у браму - 1:2. Затым аўтазаводцы працягнулі наступ, а ў аршанцаў гульня не ішла. Вячаслаў Камінскі некалькі разоў за другую палову ратаваў сіня-белых ад буйных праблем, пры тым што ў першым тайме яму давялося па сутнасці толькі аднойчы сур'ёзна ўступаць у гульню. Аршанцы знайшлі сябе толькі пад канец матчу і пайшлі на штурм брамы гасцей. Сталі з'яўляцца моманты. У выніку на 90-й хвіліне Дзмітрый Вусачоў, зноў упушчаны абаронцамі "Тарпеда", на гэты раз ужо нагой пераправіў прастрэл Валерыя Марава з правага флангу ў браму - 2:2.

"Орша" ратуе нічыю і разыходзіцца з супернікам мірам у чацвёрты раз запар. А ўсяго ў аршанцаў адна перамога і пяць нічыйных вынікаў.

Састаў "Оршы": Камінскі, Вусачоў, Пракопчык, Мараў, Магаль (Гігевіч, 80), Шыбека, Жданок (Знак, 65), Чарнуха (Суздальцаў, 70), Зямко, Грачыха (Галоўчык, 79), Хадневіч.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: І з "Тарпеда" таксама нічыя

"Орша" згуляла ў 4-ю нічыю запар. На гэты раз з менскім "Тарпеда".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение