Арганізатарам спаборніцтваў выступіў ДУА МЦ “Ветразь”. На працягу трох спаборніцкіх дзён за званне мацнейшай каманды змагаліся юныя футбалісты з Беларусі і Расіі: СДЮШАР г. Орша, ДЮСШ “Тарпеда” (Магілёў), ДЮСШ г. Горкі, бялыніцкая каманда “Ветразь” і СДЮШАР г. Смаленск. Удзельнікі турніру паказалі добры футбол і прадэманстравалі волю да перамогі.
У напружаным фінальным матчы вікторыю святкавала дружына з Оршы. Сярэбранымі прызёрамі сталі футбалісты з Магілёва, якія прайгралі аршанцам у фінале. Ганаровае трэцяе месца заваявалі бялыніцкія рабяты. Аршанец Мікіта Цюніс стаў лепшым абаронцам турніру.
Паўабаронца "Оршы" Мікіта Рыбкін пасля фінальнага матчу ў размове з газетай "Зара над Друццю" адзначыў:
Нам нялёгка далася сённяшняя перамога. Усе каманды былі добра падрыхтаваныя і змагаліся дастойна. Мы дзякуем арганізатарам за гасціннасць, прафесійнае судзейства і высокі ўзровень правядзення спаборніцтваў.
Турнір "Бялыніцкая вясна" прайшоў ужо ў 16-ты раз.