Словы "віцебскі "Вітэн" перасталі быць актуальнымі. Міні-футбольны клуб вяртаецца ў горад, у якім меў найбольшую папулярнасць, гэта значыць у Оршу. Апошнія, вырашальныя матчы сезону-2015/16 "чырвона-чорныя" і так правялі ў Оршы, у новым спартовым комплексе "Алімпіец". На жаль, у чвэрцьфінале "Вітэн" прайграў гомельскаму ВРЗ і спыніў змаганне за тытул.
Але ў наступным годзе ў клуба вялікія планы. Галоўны трэнер Юрый Поклад сышоў у адстаўку, новым рулявым прызначаны Аляксандр Савінцаў, піша афіцыйны сайт клуба. Дапамагаць яму будзе былы футбаліст і міні-футбаліст Аляксандр Кальм. У "Алімпійцы" "Вітэн" будзе праводзіць свае хатнія матчы. Падрыхтоўку да сезону-2016/17 аршанскі "Вітэн" пачне ў канцы ліпеня.