Турнір праводзіцца штогод, у Оршу з'язджаюцца дарослыя і юныя шахматысты, ад майстроў да разраднікаў.
Сёлета спаборніцтвы пройдуць з 20 па 26 студзеня. Адметна, што ў 2014 годзе рэгістрацыя ўдзельнікаў, цырымонія адкрыцця і самі спаборніцтвы адбудуцца ў трох (!) розных месцах. Зарэгістравацца ўдзельнікі мусяць да 17:00 20 студзеня, рэгістрацыя будзе праходзіць у СДзЮШАР №2. А 18-й гадзіне пачнецца цырымонія адкрыцця, яна пройдзе ў Гарадскім цэнтры культуры. Непасрэдна шахматныя партыі будуць разыгрывацца ў Лядовым палацы горада.
Удзельнічаць у турніры будуць шахматысты з Беларусі, Украіны, Латвіі, Літвы, Малдовы, Азербайджана, Эстоніі, Польшчы, Арменіі і Расеі. Спаборніцтвы пройдуць у наступных катэгорыях: А (прадстаўнікі каманд), В (1998 г. і менш), С (2002 г. і менш), D (2004 г. и менш), E (2006 г. и менш), рэйтынгавы турнір і турнір з нормай балу міжнароднага майстра (колькасць удзельнікаў - 10 чалавек). Ва ўсіх узроставых групах колькасць шахматыстаў не абмяжоўваецца.