Аршанцы пасля 6-матчавай бяспройгрышнай серыі ў афіцыйных матчах адправіліся ў госці ў Смаргонь. Гаспадары зусім не з'яўляліся фаварытамі матчу, аднак лік паказаў адваротнае. У першым тайме на 26-й хвіліне капітан смаргонцаў Сяргей Крот адкрыў лік - 1:0. У другім тайме было цікава паназіраць, што здолее супрацьпаставіць "Орша" суперніку. Свежы Гігевіч замяніў Знака, аднак неўзабаве "чырвона-чорныя" дабілі гасцей двума хуткімі мячамі. На 60-й Талканіца, а на 63-й Бандарэнка не пакінулі шанцаў "Оршы". У выніку матч скончыўся перамогай "Смаргоні" 3:0.
Усё гэта статыстычныя моманты, на жаль, аршанцам так і не ўдалося забіць ніводнага голу, хаця "сіня-белыя" мелі як мінімум 8 цудоўных момантаў, каб забіць гол, але мяч не ішоў у браму. Большасць галявых эпізодаў змарнаваў ударны форвард "ільняных" Аляксей Хадневіч, некалькі разоў смаргонцаў ратаваў брамнік, яшчэ аднойчы мяч трапіў у папярэчыну. Неверагодна, але фарт на цэлы матч адвярнуўся ад аршанцаў. Па галявых момантах яны яўна пераўзышлі гаспадароў, аднак на табло зусім іншая карціна.
"Орша" церпіць першую паразу ў сезоне-2016 і цяпер мае адмоўную розніцу забітых і прапушчаных галоў.
Склад "Оршы" ў матчы: 1.Камінскі, 23.Вусачоў (к), 17.Пракопчык, 13.Мараў, 8.Магаль, 5.Жданок (25.Галоўчык, 66), 19.Чарнуха (3.Суздальцаў, 68), 22.Зямко, 15.Грачыха, 11.Знак (6.Гігевіч, 56), 9.Хадневіч.