Вячаслаў Салдаценка стаў адкрыццём студзеньскага чэмпіянату Еўропы па гандболе, які адбыўся ў Польшчы. Зборная Беларусі ўвайшла ў лік лепшых дзесяці зборных, а яе малады 21-гадовы брамнік з Оршы праславіўся ўпэўненай гульнёй у "рамцы". Разам з партнёрамі па зборнай нашай краіны Арцёмам Каральком і Андрэем Юрынком Вячаслаў Салдаценка прэтэндуе на званне лепшага маладога гандбаліста свету. Найлепшага вызначыць папулярны гандбольны інтэрнэт-партал handball-planet.com.
Яго вызначае адмысловае журы, у якое ўваходзяць вядучыя гандбольныя журналісты з 12 краін свету, і галасаванне заўзятараў. Журналісцкі выбар вызначыў траіх беларусаў у агульны спіс. Прагаласаваць можна тут.