"Гомельчыгункатранс" - вельмі малады футбольны клуб. Тым не менш гісторыя яго супрацьстаянняў з "Оршай" ужо немалая. Клубы правялі паміж сабой ужо 8 паядынкаў, у якіх "сіня-белыя" перамаглі толькі аднойчы. 5 матчаў выйграў ГЧТ і 2 разы была зафіксаваная нічыя. Розніца галоў 6:21. На сваім полі "Орша" ніколі не перамагала ГЧТ.
Пасля паразы 0:3 у Смаргоні аршанцы апусціліся на 8-мы радок табліцы 1-й лігі Беларусі. ГЧТ на 2-м месцы з 17 пунктамі. Гомельскі калектыў выглядае яўным фаварытам матчу. Гэтая каманда, як і "Гомель", яшчэ нікому не прайгравала ў гэтым сезоне. Бяспройгрышная ж серыя "ільняных" скончылася якраз у Смаргоні.
Матч "Орша" - ГЧТ адбудзецца на Гарадскім стадыёне 4 чэрвеня і пачнецца а 17:00.