Рэспубліканскі турнір па шахматах на прызы міжнароднага гросмайстра Аляксея Фёдарава адбыўся ў Магілёве ўжо ў 16 раз. Перамога ў турніры дасталася гаспадарам — прадстаўнікам Магілёўскай вобласці. А срэбраныя медалі выйграла каманда Оршы. Бронзавыя медалі ў камандным заліку дасталіся гораду з традыцыйна моцнай шахматнай школай — Светлагорску.
Усяго ў камандным заліку ўдзельнічала 16 каманд. Турнір на прызы міжнароднага гросмайстра Аляксея Фёдарава сабраў болей за 100 юных шахматыстаў.