12:00

+12

8 м/с

977 гПа

15:00

+12

7 м/с

979 гПа

18:00

+12

6 м/с

981 гПа

21:00

+8

3 м/с

984 гПа

00:00

+6

4 м/с

986 гПа

Орша, Спорт

Хакейны летнік у Оршы

04.06.2016 09:39

3895 праглядаў, 0 каментароў

Фінскі трэнер правядзе трэніроўкі для юных хакеістаў у Лядовай арэне Оршы.

Юныя хакеісты маюць магчымасць атрымаць навуку ад фінскага спецыяліста Яка Хейкілі і шэрагу беларускіх трэнераў. Трэнінг палявых гульцоў адбудзецца з 21 па 30 чэрвеня. Заезд юных хакеістаў у Оршу плануецца 20 чэрвеня з 18:00 да 20:00. Летнік прадугледжвае наступнае навучанне: удасканаленне тэхнікі катання, тэхнікі валодання клюшкай, развіццё гульнявога мыслення. Падрыхтоўка да сезону пад кіраўніцтвам скандынаўскага спецыяліста Яка Хейкіля (Jaakko Heikkilä).

Групы: фармуюцца паводле ўзросту і ўзроўню падрыхтоўкі хакеіста. У групе ў аднаго трэнера 5-6 гульцоў. Колькасць удзельнікаў 25 (+/- 5) чалавек.

Праграма летніка будзе складацца з двух мікрацыклаў па 4 дні, 5 і 10-ты - дні аднаўлення.

Вас чакае:

- 2 заняткі на лёдзе па 75 хвілін (2,5 гадзіны ў дзень). У аднаўленчы дзень: адзін занятак на лёдзе 1,5 гадзіны;

- 2 заняткі на зямлі працягласцю 60 хвілін (2 гадзіны ў дзень);

- Заняткі ў басейне, барбекю, экскурсія ў аднаўленчы дзень;

- Тэарэтычныя заняткі, падрабязны разбор трэніровачнага дня.

Па заканчэнні лагера ўдзельнік атрымае памятную майку, сертыфікат і інш.

Трэнеры: Яка Хейкіля - трэнер "Дыскас U18" (Ювяскюля, Фінляндыя). Яка на працягу 4-х гадоў працуе ў сістэме клуба і лічыцца адным з самых перспектыўных трэнераў у юніёрскім хакеі на думку калегаў. Пад кіраўніцтвам Яка, у якасці галоўнага трэнера, яго каманда заняла трэцяе месца ў чэмпіянаце Фінляндыі ў гэтым сезоне.

- Кароль Уладзімір Яраслававіч - старшы трэнер мінскага СДЮШАР па хакеі з шайбай "Дынама"

-Ціток Павел Валер'евіч - трэнер Спартыўна-дзіцячай юнацкай школы алімпійскага рэзерву менскага гарадскога выканаўчага камітэта.

-Кулібаба Валерый Мікалаевіч - латвійскі спецыяліст, апошняе месца працы "Юніёр-Спутнік" (Ніжні Тагіл, Расея, Вышэйшая Хакейная Ліга).

Іншая інфармацыя ад арганізатараў:

Размяшчацца ўдзельнікі летніка будуць у двухмесных нумарах з усімі выгодамі. Рэжым харчавання: 4-х разавы.

Поўны кошт лагера складае 600 $ (дзейнічае сістэма зніжак). Пацвярджэнне ўдзелу - аплата ўзносу ў памеры 3 000 000 (300) бел. руб.

Калі Вы прыцягваеце з сабой таварыша, то кожны з Вас атрымае зніжку ў памеры 50 $. Кошт суправаджальніка, у які ўваходзіць харчаванне і пражыванне, складае 150 $ (у залежнасці ад катэгорыі нумару кошт можа мяняцца).

Паслугі транспарту: Калі Вы па якіх-небудзь прычынах не маеце магчымасці прывезці дзіцяці ў Оршу самастойна, арганізатары змогуць ажыццявіць трансфер з Мінска. Паслуга платная. Кошт у залежнасці ад колькасці жадаючых.

Уся інфармацыя: +375297119898 [email protected].

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хакейны летнік у Оршы

Фінскі трэнер правядзе трэніроўкі для юных хакеістаў у Лядовай арэне Оршы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение