Камітэт Дзяржкантролю заняўся праверкай прадпрыемства пасля сігналу на прамую лінію ў лютым гэтага году. Сігнал паведаміў пра значную затрымку заробку на прадпрыемстве. Хаця па паперах сітуацыя выглядала не зусім так як у рэчаіснасці. Калі ў рэальнасці заробкі выплочваліся не цалкам з верасня 2015 года, то па дакумантах недаплата была толькі з лістапада. Калі ў рэальнасці недаплата за верасень-снежань 2016 склала больш чым 2.413 мільёнаў рублёў, то па паперах толькі 759 мільёнаў з невялікім. Капнуўшы далей, дзяржкантроль пабачыў, што такія факты былі напрацягу ўсяго мінулага году і ў пачатку гэтага году.
І хаця заробак выплочваўся не цалкам, асобныя спецыялісты атрымлівалі аклад па завышанай стаўцы. З-за гэтага і самому прадпрыемству былі нанесены страты. Страты наносіліся яшчэ і тым, што прадпрыемства афіцыйна прадало 994 галавы кароваў танней за іхны сабекошт. таксама завышаўся прывес короваў.
Як мы пісалі раней, па афіцыйных дадзеных Мінфіна Сененскі райаграсэрвіс - самае стратнае адкрытае акцыянернае таварыства Сененскага раёну. За мінулы год райаграсэрвіс атрымаў страты ў памеры 7.136 мільёнаў рублёў.
На дадзены момант дырэктар райаграсэрвісу зняты са сваёй пасады.