06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Спорт

Шлях за Кубкам стартуе на Палессі

09.06.2016 17:01

2685 праглядаў, 0 каментароў

"Орша" 11 чэрвеня матчам у Жыткавічах стартуе ў новым Кубку Беларусі.

Жыткавічы — невялічкі горад з 15 тысячамі жыхароў на Палессі. Да Оршы амаль 450 кіламетраў і ўсяго 133 кіламетры да Украіны. На рэспубліканскім узроўні клубы з Жыткавічаў практычна не з'яўляліся, а апошні раз гулялі супраць "Оршы" ў 1979 годзе. Тады аршанскі "Старт" фінішаваў 7-м у чэмпіянаце БССР, а жыткавіцкі "Меліяратар" стаў 9-м.

Каманда ЮАС (ад назвы фірмы "ЮА-Строй") была заснавана ў 2014 годзе і адразу заявілася ў 2-ю лігу беларускага чэмпіянату. Большасць жыткавіцкай каманды складаюць мясцовыя футбалісты, чым у гарадку вельмі ганарацца. Футбольныя вынікі пакуль невысокія. Летась каманда заняла апошняе месца ў лізе, прайграўшы 17 з 18 матчаў. Сёлета пачатак чэмпіянату выразна акрэсліў нізкі статус ЮАСа, каманда саступіла ва ўсіх 5 матчах, якія правяла да старту ў Кубку Беларусі.

Матч 1/32 фіналу Кубка Беларусі ЮАС — "Орша" адбудзецца на стадыёне "Цэнтральны" ў Жыткавічах 11 чэрвеня а 16:00. Каманда-пераможца выйдзе ў 1/16 фіналу. Прайграўшы выбывае.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шлях за Кубкам стартуе на Палессі

"Орша" 11 чэрвеня матчам у Жыткавічах стартуе ў новым Кубку Беларусі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение