06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Спорт

"Смаргонь" абвяргае, але...

10.06.2016 07:39

3854 прагляду, 1 каментар

Справа вакол суддзі Сарокі, футбольнага клуба "Смаргонь" і яго матчу з "Оршай" абрастае скандальнымі абставінамі.

Нагадаем, што на шэрагу сайтаў у інтэрнэце прайшла інфармацыя пра затрыманне траіх чалавек - главы дэпартамента інспектавання і судзейства Беларускай федэрацыі футбола Андрэя Жукава, арбітра Андрэя Сарокі, які абслугоўваў матч "Смаргонь" - "Орша" (3:0) і галоўнага трэнера смаргонцаў Мікалая Рындзюка. У праваахоўных органах правяраецца шэраг паведамленняў пра нячыстую гульню, у тым ліку пад падазрэнне трапіў і матч "Смаргонь" - "Орша", які скончыўся з лікам 3:0 на карысць смаргонцаў.

Чацвер, 9 чэрвеня, дадаў туману ў сітуацыю. Рэферы Сарока быў адпушчаны на волю яшчэ 8-га чысла. "Смаргонь" праз свой афіцыйны сайт выступіла з афіцыйнай заявай і паведаміла, што галоўны трэнер клуба Рындзюк напісаў заяву на 7 і 8 чэрвеня з просьбай аб двух выходных па сямейных абставінах, а ўжо 9-га чэрвеня вярнуўся на працу і правёў трэніроўку клуба. Выконваючы абавязкі дырэктара "Смаргоні" Аляксандр Плюто ў каментары для сайту "Трыбуна" пацвярджае гэту версію і кажа, што ў Рындзюка неўзабаве народзіць жонка.

А вось прадстаўнікі "Оршы" дапускаюць верагоднасць таго, што суддзя дапамагаў "Смаргоні". Выконваючы абавязкі дырэктара "Оршы" Сяргей Чавідаеў нязгодны з некаторымі эпізодамі:

У гэтым матчы было звычайнае хатняе судзейства. Хутчэй за ўсё, Сарока дапамагаў "Смаргоні". У спрэчных момантах ён прымаў бок гаспадароў. Двое гульцоў вядуць барацьбу за верхавы мяч, футбаліст супернікаў парушае правілы, а паказваюць штрафны ў наш бок. Такія дробныя моманты, Што тычыцца размовы пра гульні ў букмекерскіх канторах, то ў нас у клубе ёсць палажэнне, паводле якога гэта рабіць забаронена. Не ведаю, можа ў "Смаргоні" няма такога дакумента.

Галоўны трэнер "сіня-белых" Юрый Канаплёў распавядае, што меў непрыемную размову з арбітрам Сарокам:

Пасля матчу са "Смаргонню" падышоў Сарокі: "Андрэй, скажы, чаму ты мяне так ненавідзіш?" Ён апусціў галаву і пайшоў у распранальню. З першых хвілін Сарока пачаў свістаць усе дробныя фалы ў наш бок. Нават калі правілы парушаў супернік - фол прызначалі ў наш бок. Сарока паставіў дзіўны штрафной, калі наш футбаліст згуляў грудзьмі, а ён сказаў, што рукой. Па галах "Смаргоні" прэтэнзій няма, мы самі вінаватыя. Толькі не ведаю, як бы судзіў Сарока, калі б мы забілі ў пачатку матчу адзін з двух стоадсоткавых момантаў. Непрыемная гэтая сітуацыя. Калі пацвердзіцца самая страшная версія, то мне стане вельмі крыўдна за наш футбол.

Паўабаронца "Смаргоні" Эдуард Чудноўскі не бачыць у матчы нічога дзіўнага. На яго думку, вінавата не судзейства, а тое, што ў Смаргонь "Орша" прыехала на не самым камфортным аўтобусе "Радзіміч", плюс каманда не трэніруецца рэгулярна разам.

Ну як суддзя мог дапамагаць нам у матчы з "Оршай"? Іх каманда прыехала на "Радзімічы", дзівакі ня трэніруюцца і кажуць, што судзейства дзіўнае. У нас увесь футбол дзіўны. Так што ў нас усё нармальна. У Беларусі, як звычайна, усё раздзімаюць па самае не хачу. Робяць з мухі слана.

Версія пра нячысты характар матчу "Смаргонь" - "Орша" ідзе ад букмекерскіх кантор. Расейская кантора 1XBET.COM перад матчам мела каэфіцэнт на перамогу "Смаргоні" 2,74, а на "Оршу" 2,32. Аднак перад пачаткам матчу фаварытам нечакана стала лічыцца ўжо "Смаргонь", каэфіцэнт на яе стаў 2,2, а на "Оршу" ўзляцеў угару да пазнакі 2,79. У свеце букмекераў гэта відавочны паказчык "дзіўнага" матчу. Акрамя таго, прадстаўнік канторы "Maxline" у інтэрв'ю "Трыбуне" распавёў, што на "Смаргонь", якая перад "Оршай" не перамагала ў шэрагу матчаў запар, неспадзявана былі зробленыя стаўкі ў некалькі мільёнаў рублёў. Гэта таксама сведчыць пра верагоднасць змовы і нячыстасць гульні. У выніку каэфіцэнт на перамогу "Смаргоні" над "Оршай" у гэтай канторы упаў з 3 да 1,7. Буйную стаўку рабіў чалавек з Магілёва.

Беларуская федэрацыя футбола пакуль ніяк не каментуе сітуацыю.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Смаргонь" абвяргае, але...

Справа вакол суддзі Сарокі, футбольнага клуба "Смаргонь" і яго матчу з "Оршай" абрастае скандальнымі абставінамі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение