Дрэг-рэйсінг - гонкі на паскарэнне, спрынтарскія заезды паміж машынамі на дыстанцыю 402 метры (1/4 мілі). Ужо больш за паўстагоддзі дрэг-рэйсінг праводзіцца ў Злучаных Штатах, гэты від гонак дабраўся і да Еўропы, у прыватнасці, да Беларусі. Ёсць аматары паганяцца і ў Оршы. У суботу, 18-га чэрвеня яны плануюць сабрацца каля ўезду ў Балбасава, на гэты дзень прымеркавана адкрыццё сезону. У 17:00 збор удзельнікаў, а 17:50 стартуюць заезды.
Відэа дазволіць зразумець адзін з відаў дрэг-рэйсінга. Ён праводзіцца на розных транспартных сродках.