Адзін з самых сенсацыйных вынікаў 1/32 фіналу футбольнага Кубка Беларусі здарыўся ў Бешанковічах, дзе свой матч супраць менскага "Промня" праводзіў футбольны клуб "Сянно". За сваю доўгую гісторыю, якая вядзецца з 1965 года (многія клубы Вышэйшай лігі куды маладзейшыя за чэмпіёнаў Віцебскай вобласці) сенненцы ніколі не выступалі ў Кубку Беларусі. І вось час настаў, прычым трыўмфальны!
"Сянно" на сваім полі абсалютна не глядзела на высокі статус суперніка і дзве лігі розніцы. Першы тайм скончыўся ўнічыю 0:0, а вось у другой палове сенненцы прыняліся за справу імгненна. Ужо на 46-й Казлоўскі адкрыў лік, неўзабаве Герасічкін і Талсташоў забілі яшчэ па адным мячы. Апошні гол на відэа. "Сянно" перамагае 3:0 і выходзіць у 1/16 фіналу.
А вось мацнейшаму клубу Магілёўскай вобласці "Горкам" не ўдалося пераадолець стартавы бар'ер у Кубку. У госці да горацкай каманда прыехала пінская "Хваля". "Горкі" забілі толькі аднойчы і прайгралі 1:5.