Пасля ўсталявання рэкорду Беларусі, які прастаяў 26 гадоў і здаваўся вечным, Аліна Талай адправілася ў Осла, дзе адбываўся чарговы этап "Дыяментавай лігі" - камерцыйных лёгкаатлетычных змаганняў, якія маюць вельмі высокі ўзровень падрыхтоўкі спартоўцаў. На жаль, перамагчы ў Нарвегіі прыме нашага спорту не ўдалося. Аршанка зрабіла фальстарт, раней за стрэл стартавага пісталета выскачыўшы з калодак, і была знятая са спаборніцтваў. Забег пачаўся ўжо без яе.
Неўзабаве Аліна выступіць на "Дыяментавай лізе" ў шведскім Стакгольме.