Праводзіць турнір будзе моладзевая арганізацыя "Звяз". Плануецца, што калі першы турнір будзе мець поспех, то такія спаборніцтвы стануць штогадовымі. Асаблівасць турніру - арганізатары не набіраюць каманды сярод навучальных установаў ці прадпрыемстваў горада - удзельнічаць заклікаюць менавіта тых маладых людзей, якія па сваёй ініцыятыве гуляюць у футбол у сваіх дварах. Для таго каб паўдзельнічаць у турніры трэба сабраць каманду 6 чалавек + гульцы на замену і зарэгістравацца праз адмысловую суполку ў сацыяльнай сетцы "Укантакце". Рэгістрацыя доўжыцца да 25 чэрвеня, на дадзены момант ужо зарэгістравалася 12 камандаў.
Турнір пройдзе ў некалькі этапаў, пачынаючы з 2 ліпеня.