Каманда з Вышэйшай лігі не так даўно, у 2013 годзе, заваёўвала запаветны трафей. У гэтым сезоне “Мінск” ідзе на 5-м радку ў турнірнай табліцы ў пяці пунктах за лідэрам - барысаўскім БАТЭ. Згуляна 10 тураў. “Сянно”, якое сенсацыйна прабілася ў 1/16 фіналу турніру, згуляе дома з наваполацкім “Нафтанам”, які займае 14-е месца ў Вышэйшай лізе. Навапалачане змагаюцца за выжыванне, аднак усё роўна выглядаюць відавочнымі фаварытамі супрацьстаяння. Паміж “Сянно” і імі цэлых дзве лігі розніцы, бо сенненцы гуляюць толькі ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці.
Усе пары 1/16 фіналу:
Хімік (Д2) - Слуцк (Д1)
Хваля Пінск (Д3) - Тарпеда-БелАЗ (Д1)
Зорка-БДУ (Д2) - Гарадзея (Д1)
Тарпеда Менск (Д2) - Славія (Д1)
Вертыкаль (Д3) - Іслач (Д1)
Нёман-Агра (Д3) - Нёман (Д1)
Смаргонь (Д2) - Граніт (Д1)
Орша (Д2) - Мінск (Д1)
Ліда (Д2) - Шахцёр (Д1)
Сянно (МФК) - Нафтан (Д1)
Смалявічы-СТІ (Д2) - Віцебск (Д1)
Тарпеда Магілёў (Д3) - БАТЭ (Д1)
ГЧТ (Д2) - Крумкачы (Д1)
Гомель (Д2) - Дынама Менск (Д1)
Баранавічы (Д2) - Белшына (Д1)
Слонім (Д2) - Дынама Берасце (Д1)