Аршанцы адпраўляюцца ў госці да "Ашмянаў" на матч 9-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд 1-й лігі. Аршанцы ідуць на 9-й пазіцыі, ашмянцы з васьмі папярэдніх паядынкаў выйгралі адзін, а ў сямі выпадках цярпелі паразы і таму знаходзяцца на апошнім, 14-м месцы ў турнірнай табліцы. Раней "Орша" ніколі не сустракалася з "Ашмянамі". Летась гэты клуб яшчэ выступаў у 2-й лізе чэмпіянату краіны. Многія яго футбалісты раней абаранялі колеры менскага "Славяніна", які распаўся.
Матч "Ашмяны" - "Орша" адбудзецца 18-га чэрвеня на полі мясцовага фізкультурна-аздараўленчага комплекса і пачнецца а 17:00.