Ад пачатку года, калі крызіс у краіне значна абвастрыўся, улады ўзмацнілі паборы з прадпрымальнікаў. Але не ў выглядзе падаткаў - дзяржава спрабуе рабіць выгляд, што ў краіне для бізнэса створаны зручныя ўмовы, а ў выглядзе штрафаў і канфіскацыяў тавараў ды выручкі. Штрафы якія не заўсёды зразумела за што налічваюцца сталі звычайнай практыкай на рынках краіны. Канешне, такая парктыка папаўнення бюджэту зусім не падабаецца прадпрымальнікам і адбіваецца на пакупніках - у канчатковым выніку штрафы ўвойдуць у кошт тавару, а колькасць тавараў на рынку і без таго зменьшылася, адпаведна, зменьшылася і канкурэнцыя.
У сувязі з такімі з'явамі па ўсёй краіне прадпрымальнікі пачалі рабіць сходы пад агульнай назвай "Салідарнасць з прадпрымальнікамі" на якія акрамя саміх гандляроў запрашаюцца яшчэ і пакупнікі. Галоўная мэта сходаў - выпрацаваць механізмы абароны прадпрымальнікаў і сабраць подпісы для звароту ва ўладныя структуры. Такія сходы ўжо прайшлі ў Барысаве, Баранавічах, Маладзечна, Жодзіна.
Заўтра 18 чэрвеня такі сход пройдзе і ў Оршы прадпрымальнікі і салідарныя з імі людзі збяруцца на рынку на вуліцы Народная а 15-00.