Беларуска была дыскваліфікаваная за фальстарт на папярэднім этапе "Дыяментавай лігі" ў Осла. За сваю няўдачу ў Нарвегіі Аліна хацела рэабілітавацца. Старт спрынтаркі ў Стакгольме апраўдаў чаканні - яна адчайна змагалася за месца на п'едэстале. Крыху не хапіла. Перамогу святкавала Кендра Харысан з ЗША - 12,66 секунды. Час забегу мог бы быць вышэйшым, калі б не дождж, які абрынуўся на Швецыю. Срэбра здабыла яшчэ адна амерыканка Нія Алі - 12,85. З часам 12,87 секунды Куін Харысан замкнула цалкам амерыканскую тройку.
Аліна Талай з Беларусі з паказчыкам 12,90 секунды заняла 4-ты радок.