Аршанцы доўга не перамагалі, з таго самага моманту як 23-га красавіка пераўзышлі "Ліду" 2:1. Нашу каманду ў прэсе празвалі "каралева нічыіх", бо ў 8 папярэдніх турах "сіня-белыя" 6 разоў разыходзіліся з супернікамі мірам. Паездка ў Ашмяны павінна была стаць пераможнай, бо супернік ішоў на апошнім месцы ў табліцы. Аднак сваю перамогу яшчэ трэба было атрымаць.
А пачалося ўсё не так пазітыўна. Аршанцы доўга не маглі "ўскрыць" абарону супернікаў, а на 39-й хвіліне гулец "Ашмянаў" Бацяноўскі адкрыў лік у матчы. За хвіліну да канца першай паловы сустрэчы Аляксею Хадневічу ўдалося зраўняць лік - 1:1. У другім тайме "ільняныя" валадарылі на полі, ужо на 53-й хвіліне Дзмітрый Жданок правёў важны гол - 2:1 на карысць "Оршы". У канцы гульні яшчэ раз сваё слова сказаў Аляксей Хадневіч - 3:1 на 81-й хвіліне. На 88-й рысу пад матчам падвёў Сяргей Гігевіч - 4:1, "Орша" перамагае.
Склад "Оршы": Камінскі, Пракопчык, Шыбека, Магаль (Данілкоў, 90), Суздальцаў (Чарнуха, 79), Жданок, Гігевіч, Грачыха (Кітаёў, 85), Знак (Шарыпа, 76), Зямко, Хадневіч (Галоўчык, 81).
З іншых вынікаў туру варта адзначыць буйную хатнюю паразу ГЧТ ад магілёўскага "Дняпра" 1:4. Магілёўцы выйшлі на 2-е месца ў турніры.