09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

21:00

-3

5 м/с

987 гПа

Орша, Спорт

Талай зноў перамагла

26.06.2016 09:30

4333 прагляду, 1 каментар

Аліна Талай чарговы раз стала чэмпіёнкай Беларусі, Віталь Парахонька і Уладзімір Маскалёў вязуць у Оршу срэбраныя медалі.

У Горадні з 23 па 25 чэрвеня праходзіў чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. Аліна Талай, якая па ўласным прызнанні, збіралася выступаць за мяжой, у Беларусь прыехала па справах і вырашыла заявіцца на чэмпіянат краіны. Калі для многіх атлетаў вынік на чэмпіянаце быў вызначальным у алімпійскіх перспектывах, то Аліне можна было б турнір прапусціць - яна даўно заваявала алімпійскую ліцэнзію і выступіць у Рыа-дэ-Жанэйра. У чэмпіянаце ж Талай святкавала перамогу ў бар'ерным бегу на 100 метраў у жанчын - 12,71 секунды і чарговае золата нацыянальнага маштабу, якіх у Аліны за многія гады кар'еры назбіралася ўжо нямала.

Суперніц, здольных перашкодзіць Талай дабегчы да залатога медаля, не было і блізка. Час срэбранага прызёра Кацярыны Паплаўскай - 13,25, на паўсекунды пазней! Бронза ў Эльвіры Герман 13,34 секунды. Яшчэ адна аршанка Руслана Рашкаван імкліва прагрэсуе. На гэты раз 19-гадовая бягуха фінішавала 4-й з вынікам 13,89. Святлана Губенка прабілася на гэтай жа дыстанцыі ў фінал, і з часам 14,23 стала 7-й у вырашальным забегу.

Віталь Парахонька выступаў у эстафеце 4х100 метраў за каманду Віцебскай вобласці, але каманда была дыскваліфікаваная. Затое на дыстанцыі 110 метраў з бар'ерамі аршанец стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі - 14,08 секунды. Мацней быў толькі Максім Лынша - 14,02.

Не ўдалося дабрацца да медалёў Андрэю Рыбакову. 19-гадовы аршанец стаў 4-м у скачках у вышыню з вынікам 2 метры 15 сантыметраў. Ён узяў дадзеную планку з першай жа спробы, а вось вышыню 220 см штурмаваў тры разы, і шторазу безвынікова. Толькі 4-я пазіцыя.

У скачках у даўжыню Андрэй Пазднякоў прабіўся ў фінал, і там стаў 7-м з вынікам 7,19 метра.

Аршанцы маглі сачыць за выступам на чэмпіянаце Беларусі і Уладзіміра Маскалёва. У асабістым заліку ў бегу на 400 метраў з бар'ерамі медаль яму не скарыўся - 53,32 секунды і крыўднае 4-е месца. А вось у камандным заліку бягун заваяваў срэбраны медаль. Каманда Віцебскай вобласці, за якую Маскалёў бег на 3-м этапе, стала другой у эстафеце 4х400 метраў з часам 3.14,90 секунды.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Талай зноў перамагла

Аліна Талай чарговы раз стала чэмпіёнкай Беларусі, Віталь Парахонька і Уладзімір Маскалёў вязуць у Оршу срэбраныя медалі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение