Летась магілёўскі “Дняпро” праводзіў першы сезон у 1-й лізе пасля вылету з Вышэйшай лігі, у якой “бела-сінія” гулялі ад самага развалу СССР і нават аднойчы станавіліся чэмпіёнамі ўжо незалежнай Беларусі. Аршанцы летась праводзілі першы сезон у 1-й лізе пасля дзесяцігадовай адсутнасці там. Абедзьве сустрэчы ў 2015-м годзе прынеслі поспех магілёўцам. “Бела-сінія” спачатку выйгралі ў “сіня-белых” у гасцях у Оршы 2:0, а ўжо ў Магілёве святкавалі перамогу 2:1. Тым не менш, выйсці ў Вышэйшую лігу дняпроўцам не ўдалося, і яны “пасяліліся” ў 1-й. Матчы з “Оршай” былі першымі гульнямі паміж клубамі.
Матч “Орша” – “Дняпро” адбудзецца 2 ліпеня на Гарадскім стадыёне Оршы і пачнецца а 18:00.