У пачатку чэрвеня мы пісалі пра тое што начальнік Сененскага райаграсэрвіса быў звольнены за шэраг парушэнняў - затрымка заробкаў, прыпіскі і г.д. І, вось, меньш чым праз месяц пасля адхілення папярэдняга дырэктара, на прадпрыемства прызначаны новы - Сяргей Анатольевіч Пагарэльскі.
Родам Сяргей Анатольевіч з вёскі Гуліна Сененскага раёна. Першую адукацыю атрымаў у 1984 годзе ў Віцебскай вучэльні культуры, працаваў на розныхз пасадах у сферы культуры, а ў 2010 годзе сыйшоў работаць дырэктарам сельскагаспадарчага прадпрыемства. У 2011 завочна скончыў Віцебскі дзяржаўны універсітэт і ў кульутру ўжо не вяртаўся. Два гады - з 2012 па 2014 - быў намеснікам старшыні райаграсэрвіса, потым узначальваў Багданаўскі сельвыканкам. І цяпер зноў вярнуўся ў райаграсэрвіс, але ўжо начальнікам.
Хаця Сененскі райаграсэрвіс адно з нямногіх прадпрыемстваў раёна і таму вельмі важнае для эканомікі Сененшчыны, але сітуацыя на ім вельмі кепская. За мінулы год прадпрыемства атрымала чыстых стратаў больш чым у 7 мільярдаў, меліся затрымкі заробкаў.